Набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Абвешчаны набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2020 год на спецыяльнасці: 10.02.01 – Беларуская мова

 

Спецыяльнасць

Колькасць бюджэтных месцаў

Аспірантура дзённай формы навучання

Аспірантура ў форме саіскальніцтва

Дактарантура ў форме саіскальніцтва

(мэтавая)

10.02.01 – Беларуская мова

1

10.02.02 – Руская мова

– 

– 

10.02.03 – Славянскія мовы

 

Колькасць платных месцаў у аспірантуру і дактарантуру неабмежаваная.

 

У адпаведнасці з Распараджэннем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання паслядыпломнай адукацыі ў 2020 годзе” (ад 26.05.2020 № 26) прыём дакументаў у аспірантуру і дактарантуру адбываецца з 1 жніўня па 30 верасня 2020 года.


Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – перыяд з 5 па 9 кастрычніка 2020 года

 

 

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру

падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:

- заяву на імя кіраўніка навуковай установы (па форме);

- асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы ці вучобы);

- аўтабіяграфію;

- медыцынскую даведку (па форме для паступлення ў ВНУ);

- 3 фотаздымкі памерам 4х6;

- спіс і копіі апублікаваных навуковых работ;

- асобы, што не маюць навуковых публікацый, падаюць рэферат па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю;

- рэкамендацыю ўстановы вышэйшай адукацыі ці факультэта гэтай установы (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання ў дадзенай установе), калі няма вопыту практычнай работы па спецыяльнасці не менш, чым 2 гады;

- копію дыплома аб вышэйшай адукацыі і копію выпіскі з заліковай ведамасці;

- выпіску (копію) з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);

- копіі дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў;

- копію заяўкі арганізацыі (для асоб, накіраваных у мэтавую аспірантуру);

- канверт са зваротным адрасам. 



Асобы, якія паступаюць у дактарантуру

падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:

- заяву на імя кіраўніка ўстановы (па форме);

- асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы);

- аўтабіяграфію;

- копію дыплома кандыдата навук;

- копію працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць стаж работы па спецыяльнасці;

- заяўку арганізацыі, для якой ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў;

- спіс і копіі асноўных навуковых публікацый, якія адпавядаюць профілю мяркуемай дысертацыі, копіі матэрыялаў і (або) тэзісаў дакладаў на навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, з’ездах, сімпозіумах і г.д.;

- манаграфіі, матэрыялы, якія адносяцца да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, зарэгістраваныя ў вызначаным парадку, справаздачы аб выкананых даследаваннях і распрацоўках, акты (даведкі) аб выкарыстанні вынікаў навуковых распрацовак, якія пацвярджаюць практычную рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў, дакументы, якія пацвярджаюць удзел у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў і інавацыйных праектаў па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў;

- план падрыхтоўкі дысертацыі, разлічаны на завяршэнне дысертацыі на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры;

водгукі двух дактароў навук, даследаванні якіх блізкія па тэме да тэмы мяркуемай дысертацыі дактаранта (водгукі павінны ўтрымліваць ацэнку актуальнасці тэмы, абгрунтаванасці прапануемага плана падрыхтоўкі дысертацыі і магчымасці яе напісання на працягу тэрміна навучання ў дактарантуры);

- 3 фотаздымкі памерам 4 x 6 см;

- медыцынскую даведку;

- копію пашпарта.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы