
На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшла нарада па пытаннях супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці. У нарадзе прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры В.М. Папко, дырэктар Інстытута гісторыі В.А. Лакіза, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама С.У. Чымбург, старшыня Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна Ю.М. Кісялёў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі А.Б. Доўнар, настаўнік, краязнавец, паэт І.М. Пракаповіч. Падчас нарады былі абмеркаваны пытанні стварэння “Кнігі працоўнай славы Пастаўскага раёна”, распрацоўкі канцэпцыі музея ў Палацы Тызенгаўза, развіцця турызму ў рэгіёне.






