07.04.2022 г. у Дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі г. Мінска прайшла сустрэча вучняў шостых класаў СШ № 60 г. Мінска з кандыдатам філалагічных навук Перавалавай Наталляй Юр'еўнай, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы і Макітрук Святланай Мікалаеўнай, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Вучоныя паведамілі школьнікам велізарную колькасць цікавай і карыснай інфармацыі, якая знаходзіцца ў помніках старабеларускага пісьменства, пра лад жыцця старажытных беларусаў, мову пісьмовых крыніц розных жанраў, пра грашовыя адносіны чалавека і дзяржавы. Школьнікі здзейснілі сапраўдны гістарычны экскурс ад часоў ВКЛ да сучаснасці, азнаёміліся з фотакопіямі старажытных тэкстаў. Атрыманая інфармацыя спатрэбіцца вучням для далейшай вучобы і развіцця.