Рашэннем Савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 пры дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ад 15 снежня 2017 г. (пратакол № 7) Шклярыку Вадзіму Аляксандравічу прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук.
Дырэкцыя Інстытута мовазнаўства, калегі і сябры шчыра віншуюць Вадзіма Аляксандравіча з атрыманнем дыплома кандыдата навук, жадаюць яму плённай даследчыцкай працы і далейшых навуковых поспехаў у галіне нацыянальнай тапаніміі.