У Інстытуце мовазнаўства 14 кастрычніка 2025 г. адбылося пасяджэнне дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі. Дактаранты дзённай формы навучання В.А. Мандзік, Ю.В. Маліцкі і Н.А. Снігірова зрабілі справаздачу аб выніках сваёй трохгадовай працы. Члены камісіі азнаёміліся з прадстаўленымі на атэстацыю матэрыяламі і далі аб’ектыўную ацэнку падрыхтаваных дысертацыйных даследаванняў. Усе дактаранты былі паспяхова атэставаны.