II Міжнародны навуковы кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшоў II Міжнародны навуковы кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, у якім прынялі ўдзел 178 чалавек. Падчас кангрэса адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі сем секцый, на якіх было абмеркавана шырокае праблемнае поле мовазнаўчых пытанняў:  сучасная беларуская мова: стан і тэндэнцыі яе развіцця; актуальныя праблемы гістарычнага мовазнаўства; дыялекты беларускай нацыянальнай мовы: сучасны стан; сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі; праблемы функцыянавання сучаснай беларускай мовы ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму; беларуска-славянскае і беларуска-неславянскае моўнае ўзаемадзеянне на розных гістарычных этапах; стылістыка тэксту і мова мастацкага твора, тэорыя і практыка перакладу; беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія: набыткі і перспектывы; фразеалогія і моўная карціна свету; анамастыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця; камп’ютарная лінгвістыка і корпусныя даследаванні мовы; актуальныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, лінгвакраіназнаўства; тэарэтычныя і практычныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы; беларуская мова як замежная і інш.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў кангрэсу і віншаваннем з нагоды 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа звярнуліся прадстаўнікі дырэкцый інстытутаў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Важнік С.А., дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Тозік А.А., галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Шапран Н.М.,  галоўны рэдактар газеты “Навука”, першы намеснік старшыні грамадскай творчай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Стэльмах А.А., паэт, радыё- і тэлевядучы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Гальпяровіч Н.Я., галоўны рэдактар РУП “Белкартаграфія” Ляхава Г.П., начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Судзілоўская Н.В., дырэктар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” Ачарэтава Н.У., галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская навука” Пручкоўская В.М., намеснік дырэктара Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя I.С. Лупiновiча НАН Беларусi Бабарыка Д.П. і інш.

Супрацоўнікі Інстытута былі адзначаны ўзнагародамі Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Інстытута гісторыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, часопіса “Роднае слова” і інш.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы