Віншуем Вадзіма Аляксандравіча Шклярыка!

 
12 снежня ў Мінску былі абвешчаны пераможцы штогадовай прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года. У шорт-ліст намінацыі «Гуманітарныя навукі. Манаграфіі» ўвайшлі 4 работы:

 
  • Алесь Бельскі. Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці. – Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017. – 344 с.
  • Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць : гісторыка-літаратурны нарыс. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 387 с.
  • Вадзім Шклярык. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 196 с.
  • Іван Штэйнер. Смехъ зъ болѣстію смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2017. – 129 с.
 
У выніку найбольшую колькасць балаў ад членаў экспертнай рады атрымала манаграфія навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдата філалагічных навук Вадзіма Аляксандравіча Шклярыка. Віншуем і жадаем плёну ў далейшай навуковай дзейнасці.
 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы