Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!

28 лютага 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ІІІ-я навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена 60 заявак вучняў
VІІI-XІ класаў з Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ. Канферэнцыя праходзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

У працы літаратуразнаўчай секцыі (вучні VІІI-ІX класаў) у якасці члена журы прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А. Марозава.

Лаўрэатамі ў гэтай секцыі сталі: Кулікова Варвара – І месца (работа «Вобраз шляхты ў творах Уладзіміра Караткевіча); Магілёўцава Соф’я – ІІ месца (работа «Канцэпцыя дзяцінства і яе ўвасабленне ў мініяцюрах Янкі Брыля (на аснове зборнікаў “Жменя сонечных промняў” і “На сцежцы – дзеці”)»); Канапацкая Дарына – ІІІ месца (работа «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка»).

Журы віншуе пераможцаў з выдатным завяршэннем працы і жадае ўсім удзельнікам поспехаў у будучых даследаваннях!

Паглядзець кароткі ролік пра канферэнцыю можна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=dngR0TORlnA (відэа – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры).

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы