Сустрэча навукоўцаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

У межах правядзення мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны Міжнароднаму тыдню роднай мовы, адбылася сустрэча навукоўцаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
 

 
Загадчык аддзела В.П. Русак пазнаёміла студэнтаў з актуальнымі вынікамі шматгадовай працы супрацоўнікаў аддзела сучаснай беларускай мовы па ўкладанні нарматыўных слоўнікаў беларускай мовы. Іх увазе былі прадстаўлены ўнікальныя выданні не толькі ў беларускім мовазнаўстве, але і ў славянскім свеце. 
 
У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты першага курса факультэта мастацкай культуры БДУКМ, якія разам з удзельнікамі літаратурнага аб’яднання “БУКет” (кіраўнік – Пісарэнка А.М.) падрыхтавалі паэтычна-музычнае выступленне, выканалі пад гітару ўласныя песні.
 
 
Студэнты прачыталі аўтарскія лірычныя і празаічныя творы, а таксама вершы вядомых класікаў сучаснай беларускай літаратуры,
 
 
Удзельнікі сустрэчы наведалі музей старажытнай беларускай культуры  НАН Беларусі. Падчас экскурсіі Б.А. Лазука пазнаёміў з багатай калекцыяй арыгінальных экспанатаў: нацыянальных касцюмаў, прадметаў царкоўнай культуры, музычных інструментаў, посуду, рушнікоў, абрусаў, паясоў і іншых матэрыяльных сведчанняў гістарычнага развіцця беларускай культуры і мастацтваў. прадэманстравалі . 
 
 
Дыялог-сустрэча прайшла ў добразычлівай, урачыстай атмасферы. Гэта  першая сустрэча з шэрагу запланаваных сумесных мерапрыемстваў з творчымі калектывамі БДУКМ. 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы