24 чэрвеня 2021 года а 14:30 на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя "Кітайска-беларускага. Беларуска-кітайскага слоўніка ".
Аб'ём кожнай часткі складае каля 9 тысяч лексічных адзінак. Адметнай асаблівасцю слоўніка з'яўляецца табліца «склады піньінь і іх беларуская транскрыпцыя».
Слоўнік створаны супрацоўнікамі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.