3-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова".

19 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца трэцяя лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне”, чытае доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

Тэма практычнай часткі – “Сінтаксіс словазлучэння ў беларускай мове”, праводзіць малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Юлія Леанідаўна Хвіланчук.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы