З 5-га красавіка 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа пачнуць працаваць навукова-асветніцкія курсы “Беларуская мова”

Курсы ствараюцца ў рамках кластара “Міжнародная школа беларускай мовы і літаратуры” як форма ўкаранення і практычнай рэалізацыі вынікаў навукова-даследчай працы інстытута

Мэта курсаў – папулярызацыя беларускай мовы

Курсы  “Беларуская мова”

Агульныя задачы:

  • – актывізацыя і паглыбленне ведаў аб лексічнай і граматычнай сістэмах беларускай мовы;
  • павышэнне культуры маўлення;
  • усведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа;
  • пашырэнне кругагляду і фарміраванне светапогляду.

Катэгорыі слухачоў:

курсы “Беларуская мова”: усе, хто цікавіцца беларускай мовай.

 

Умовы навучання:

курсы “Беларуская мова” – бясплатна.

Змест праграмы курсаў

Курсы “Беларуская мова”

Тэмы:

  1. Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне
  2. Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету
  3. Помнікі пісьменства як крыніца асэнсавання гісторыі Беларусі
  4. Паходжанне беларускіх слоў
  5. Сучасная беларуская арфаграфія і праблемы культуры пісьмовай мовы
  6. Культура мовы: арфаэпічныя і граматычныя нормы
  7. Стылістыка беларускай мовы
  8. Руска-беларуская і беларуска-руская перакладная лексікаграфія
  9. Дынаміка лексічнай нормы і яе адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках
  10.  Беларуская тэрміналогія: сучасны стан і праблемы стандартызацыі
  11. Беларуская тапанімія ў яе сувязі з матэрыяльнай і духоўнай культурай народа
  12.  Сістэма беларускіх прозвішчаў. Гісторыя, сучасны стан, праблемы ўпарадкавання
  13.  Нацыянальны корпус беларускай мовы. Выкарыстанне ў моўнай практыцы
  14.  Беларускія народныя гаворкі. Сучасны стан і праблемы захавання

 

Запіс на курсы ажыццяўляецца ў перыяд з 01.03.2017 па 31.03.2017.

Пачатак заняткаў: з 5-га красавіка 2017 года.

Электронны адрас: inlinasbel@tut.by

Кансультацыі па тэлефоне: +375-17-284-27-18.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы