Семінар "Славянскія тэксты арабскім пісьмом"

Рэлігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных групаў Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татараў былога ВКЛ. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты не толькі на ўсходніх (арабскай і цюркскай), але таксама на старабеларускай і старапольскай мовах.

Беларускія тэксты XVII–XVIII стст., запісаныя арабіцай, па сукупным аб’ёме значна перавышаюць кірылічныя і лацінаграфічныя тэксты таго перыяду. Старажытныя манускрыпты з’яўляюцца ўнікальнымі першакрыніцамі, якія зафіксавалі беларускую і польскую мову мінулых стагоддзяў у форме, вельмі набліжанай да яе жывога гучання ў тыя часы з усімі дыялектнымі асаблівасцямі.

Удзельнікам семінара будзе прадстаўлены для абмеркавання шэраг арыгінальных тэкстаў з рукапісаў  XVII–XIX стст. у транслітарацыі.

Семінар пройдзе 1 лютага 2023 г. з 11.00 да 12.30 па адрасе: Сурганава 1/2, аўд. 302.

Прадугледжаны ўдзел анлайн; для гэтага трэба загадзя зарэгістравацца, даслаўшы заяўку на адрас: orientalia.albaruthenica@gmail.com, у якой указаць:

  • прозвішча і імя,
  • установу, пасаду,
  • e-mail.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых!

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы