У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа створаны філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання БДУ.
Мэтай стварэння філіяла з’яўляецца ўмацаванне практычнай накіраванасці падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне журналістыкі і літаратурнай работы, замацаванне на практыцы ведаў і ўменняў, якія атрымліваюць студэнты ва ўніверсітэце, азнаямленне іх з дасягненнямі сучаснага мовазнаўства і прыцягненне да навуковай работы.
Інстытут і кафедра маюць намер праводзіць навуковыя і асветніцкія мерапрыемствы, якія будуць садзейнічаць адаптацыі студэнтаў да вытворчых умоў, атрыманні імі навыкаў працы ў навуковых калектывах і вырашэнні даследчыцкіх задач.
Супрацоўнікі Інстытута прачытаюць у БДУ лекцыі, правядуць семінары, а таксама акажуць студэнтам дапамогу ў падрыхтоўцы курсавых і дыпломных прац.