
19 лютага ў дзіцячым садку № 366 г. Мінска адбылася гульня-віктарына “Беларускі каляндар: назвы месяцаў”. Арганізатар і вядучая мерапрыемства малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Т.В. Іваніцкая ў займальнай форме расказала дзеткам пра паходжанне назваў месяцаў і галоўныя гадавыя святы беларусаў.

Лейтматывам віктарыны стала песня на верш Рыгора Барадуліна “Год-карагод”. Дзеткі і выхавацелі засталіся задаволеныя, бо атрымалі не толькі порцыю пазітыву, але і каштоўныя веды аб нашай роднай беларускай мове.
Т. Іваніцкая






