На чарговай сустрэчы ў межах цыклу культурна-асветніцкіх лекцый-дыскусій паспрабуем разабрацца, чаму 400-годдзе Беларускага кнігадрукавання адзначылі ў 1925 годзе, а 500-годдзе прыйшлося ўжо на 2017-ы.
Справа ў тым, што раней гісторыю айчыннага кнігадрукавання вялі ад “Апостала” Францыска Скарыны, які быў надрукаваны ў 1525 годзе ў Вільні.
Якім чынам сучасныя даследчыкі “амаладзілі” гісторыю кнігадрукавання на 8 год і чаму гэта важна для нас, як адзначалі юбілей друкаванай кнігі сто год таму і чаму мы навучыліся за апошнія часы, паразважаем разам з гісторыкам, крязнаўцам, даследчыкам, аўтарам першага на Беларусі гістарычнага хорара, бестсэлера “1813” – Уладзімірам Садоўскім.
Тэма сустрэчы – “400-годдзе Беларускага кнігадруку ў БССР”.
Дата сустрэчы – 26 красавіка (чацвер).
Месца сустрэчы – Дом-Музей І з’езда РСДРП: пр. Незалежнасці, 31 а.
Пачатак сустрэчы: 18.30.
Чакаем Вас!