КРУГЛЫ СТОЛ “ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАЛІНГВІСТЫКІ” (Мінск, 22 лютага 2023 г.)

Аліферчык Т.М. (кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі), Боганева А.М. (загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі)

Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці сектара этналінгвістыкі і фальклору

Буйко Ц.С. (малодшы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору)

Пеяратывы з асновамі *opsik-/*opsin- на фоне ўяўленняў славян аб асіне

Леу В.А. (малодшы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы)

Агульначэшскі інтэрдыялект (obecná čeština) і асаблівасці яго ўжывання

Садоўская А.Л. (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ)

Аб этналінгвістычнай адукацыі і даследаваннях на філалагічным факультэце БДУ

Крылова Г.А. (студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ, навуковы кіраўнік – дацэнт А.Л. Садоўская)

Канцэпты «бацька» і «маці» ў моўнай карціне свету беларусаў: вобразны змест і паэтычны фон

Вячэрка Д.М. (магістрантка спецыяльнасці “Мовазнаўства” філалагічнага факультэта БДУ), Зуева В.У. (кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ)

Курс этналінгвістыкі ў падрыхтоўцы студэнтаў спецыяльнасці “Руская філалогія”  на філалагічным факультэце БДУ

Валодзіна Т.В. (доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі)

Этналінгвістыка ў Беларусі

 

Этналінгвістыка з’яўляецца даволі “маладым” кірункам у беларускім мовазнаўстве, але надзвычай важным. Этналінгвістычныя даследаванні праводзяцца ў кантэксце карэляцыі мова : духоўная культура і скіраваны на ўсведамленне этнакультурнага зместу моўных з’яў на літаратурным, дыялектным, фальклорным, анамастычным, славістычным, этымалагічным і іншых узроўнях. Перспектывы развіцця беларускай этналінгвістыкі актуалізуюцца ў студэнцкай навуковай дзейнасці.

 

Круглы стол адбудзецца 22 лютага 2023 г. а 12.45, аўд. 62 (К. Маркса, 31).

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы