Шляхамі беларускай лексікаграфіі

Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 18 красавіка 2022 года правялі навукова-папулярную сустрэчу «Шляхамі беларускай лексікаграфіі» са студэнтамі 1 курса (13 група) філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Славянская філалогія»

Перад навучэнцамі выступілі В.П.  Русак,  (загадчык аддзела), В.А. Мандзік, В.І. Уласевіч, А.М. Сяргеева, В.Л. Татур, Н.П. Маслоўская. Навукоўцы пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, фундаментальнымі лексікаграфічнымі выданнямі 2013 года («Граматычны слоўнік назоўніка», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік прыметніка»), новымі праектамі ў галіне распрацоўкі арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

 

Студэнты зацікаўлена прымалі інфармацыю па лексікаграфіі, звярталі ўвагу на структуру і форму падачы інфармацыі ў актуальных слоўніках і даведніках. Цікавасць выклікалі створаныя ўпершыню ў айчыннай лексікаграфіі «Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы» (2017 г.) і слоўнік-даведнік «А або У» (2014 г.), а таксама сучасныя магчымасці сучасных інфармацыйных тэхналогій пры падрыхтоўцы новых лексікаграфічных выданняў.

Студэнты таксама змаглі выспупіць перад супрацоўнікамі інстытута. Свае творчыя работы ў рамках праекта «Энцыклапедыя аднаго слова» прэзентавалі Аляксандра Балацевіч, Іммануэл Ндуква, Кацярына Сіменас.

 

Маладыя філолагі прадэманстравалі добрыя веды, ініцыятыўны падыход да вырашэння славістычных праблем, пазнаёмілі з уласнымі вершамі, якія прысвяцілі роднай мове. 

Навукова-папулярная сустрэча прайшла ў добразычлівай, узаемакарыснай творчай атмасферы. Агульным рашэннем усіх удзельнікаў стала дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве ў галіне лексікаграфіі і іншых аспектах дзейнасці навукоўцаў.  

                                                                              

В.П. Русак, В.Л. Татур

 

 

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы