
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў правёў сустрэчу з дэлегацыяй кітайскіх вучоных-мовазнаўцаў (Паўночна-заходні політэхнічны ўніверсітэт, Сіань), падчас якой былі абмеркаваны перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Кітайскіх калег зацікавілі вынікі дзейнасці аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, а таксама сектара камп'ютарнай лінгвістыкі. Выкладчыкі Паўночна-заходняга політэхнічнага ўніверсітэта выказалі жаданне ажыццяўляць сумесныя праекты, звязаныя з распрацоўкай электроннага семантычнага тэзаўруса і стварэннем двухмоўных корпусаў.







