Рэспубліканская дыктоўка

21 лютага на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарамі выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і ЦНБ НАН Беларусі. Вялася прамая трансляцыя каналам “Культура” Беларускага радыё.  У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, а тыя, хто напісаў (у рэжыме афлайн) без памылак – кнігі і сувеніры. Напісанне дыктоўкі дае магчымасць не толькі праверыць узровень валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы, але і прадэманстраваць сваю павагу да беларускай мовы як важнага духоўнага скарба народа.

Больш здымкаў тут: https://veroni.wfolio.pro/disk/21-02-2025-respublikanskaya-dykto-ka-pa-belaruskay-move-nft4gn

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы