22 снежня ў Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства. Пераможцамі конкурсу сталі звыш двухсот чалавек самых розных прафесій і ўзростаў. Конкурс накіраваны на ўмацаванне кансалідацыі беларускага грамадства і нацыянальга адзінства, фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае беларускага народа, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю нацыянальнай гісторыі, культуры, мовы. У намінацыі «Мова маёй зямлі» пераможцамі сталі 33 удзельнікі конкурсу.