Адбылася лекцыя С. М. Запрудскага “Слоўнік неалагізмаў Цішкі Гартнага (публіцыстыка): прэзентацыя ідэі праекта”.

20 мая 2024 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася лекцыя дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдата філалагічных навук Сяргея Мікалаевіча Запрудскага “Слоўнік неалагізмаў Цішкі Гартнага (публіцыстыка): прэзентацыя ідэі праекта”.

У час лекцыі супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства падрабязна пазнаёміліся з асобай пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Цішкі Гартнага ў кантэксце часу. С. М. Запрудскі расказаў пра цікавыя факты, звязаныя з вывучэннем мовы твораў і аўтарскага стылю пісьменніка, адзначыў публікацыі П. Бузука, М. Байкова, М. Грамыкі, К. Крапівы, А. Каўруса і іншых даследчыкаў, прысвечаныя гэтай тэматыцы.

Асаблівая ўвага дакладчыка была скіравана на «неалагізмы» ў публіцыстычных творах празаіка – адметныя словы, большасць з якіх не зафіксавана ў лексікаграфічных выданнях, што адлюстроўваюць беларускую мову 20 гг. ХХ ст. Навуковец расказаў аб магчымых прычынах узнікнення гэтых лексічных адзінак у мове пісьменніка, ахарактарызаваў спецыфіку і падыходы Цішкі Гартнага да ўтварэння такіх слоў, а таксама адзначыў перспектывы іх лексікаграфічнага апісання.

У канцы мерапрыемства прысутныя маглі задаць пытанні па тэме выступлення.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы