Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме ВАК 27 студзеня 2021 г. зацверджана рашэнне Савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філалагічных навук Ляшкевіч Алене Ігараўне, малодшаму навуковаму супрацоўніку сектара этналінгвістыкі і фальклору.
Тэма дысертацыйнай працы Алены Ігараўны - “Беларуская Масленіца: семантыка, сюжэты, лакальныя асаблівасці”. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук Валодзіна Таццяна Васільеўна.