ГУЛЬНЯ-КВЭСТ У НЯДЗЕЛЬНАЙ ШКОЛЕ

У вясёлай і займальнай форме прайшла гульня-квэст “Беларуская скарбонка”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы,  25 лютага 2024 г. у нядзельнай школе прыхода храма святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў г. Мінску. 

Дарослыя і дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, крыжаванкі і рэбусы; збіралі “рассыпаныя” прыказкі; успаміналі фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы; перакладалі выразы на беларускую мову, падбіралі іншамоўныя адпаведнікі да беларускіх слоў і яшчэ многа іншага.

Мерапрыемства дало магчымасць усім прысутным не толькі праверыць свае веды ў галіне беларускай мовы, але і даведацца пра шмат новага. 

                Святлана Макітрук

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы