Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства (далей – Конкурс).
Конкурс праводзіцца з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства і ўмацавання нацыянальнага адзінства, фарміравання пачуцця гонару за гераічнае мінулае і слаўнае сучаснае, падтрымкі таленавітых творчых людзей, папулярызацыі Беларусі ў прасторы міжнароднай культуры.
Намінацыі Конкурсу лепшых ідэй, накіраваных на адлюстраванне адзінства народа:
“Песні нашага краю”,
“Вершы і апавяданні пра свой край”,
“Краязнаўчымі сцежкамі”,
“Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”,
“Выяўленчае мастацтва”,
“Фота- і відэавідарысы”,
“Творы народных майстроў”.
Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца творчыя людзі, аматары і прафесіяналы (настаўнікі, вучоныя, пісьменнікі, журналісты, мастакі, кампазітары, скульптары, фотамайстры, майстры народных рамёстваў), а таксама вучнёўская і студэнцкая моладзь, усе, у чыіх творах увасоблены ідэі народнага адзінства, сацыяльнай згоды і грамадскага паразумення.
Лаўрэаты кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, памятнымі знакамі-сімваламі Конкурсу.
Заяўкі да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца да 1 кастрычніка 2021 г. па e-mail: skaryna2017@gmail.com, а таксама па адрасе: 220072, г. Мінск, ул. Сурганава, 1, корп. 2.
Кантактны тэлефон, факс: +375-17 270-18-81