Узнагароды да Дня беларускай навукі

27 лютага 2026 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі.

З віншаваннямі выступілі Дырэктар Цэнтра даследаванняў Вольга Мікалаеўна Папко і намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Вольга Сяргееўна Юшкевіч.

Вольга Сяргееўна ўручыла граматы Аддзялення загадчыку аддзела сучаснай беларускай мовы Валянціне Паўлаўне Русак, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела гісторыі беларускай мовы Ірыне Уладзіміраўне Будзько і загадчыку аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Ірыне Уладзіміраўне Ялынцавай.

Граматамі Цэнтра даследаванняў былі ўганараваны малодшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Ірына Мікалаеўна Банько і Алена Мікалаеўна Путрыч, а таксама навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вольга Леанідаўна Татур.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы