Круглы стол «П. А. Бузук і набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі»

6 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца круглы стол «П. А. Бузук і набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі», прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры.

Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, каб. 302).

Пачатак работы: 15.00

Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная

НА КРУГЛЫМ СТАЛЕ БУДЗЕ ПРЫСУТНІЧАЦЬ УНУЧКА П. А. БУЗУКА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА ШАШЫЙТАШВІЛІ

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  • Пётр Апанасавіч Бузук як кіраўнік Дыялекталагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры, пачынальнік новых напрамкаў вывучэння беларускай нацыянальнай мовы;
  • навуковая спадчына П. А. Бузука: новыя архіўныя знаходкі;
  •  набыткі нацыянальнага мовазнаўства ў галіне лінгвагеаграфіі: традыцыі, пераемнасць, новыя інавацыйныя напрамкі.

Далучыцца да мерапрыемства можна будзе праз платформу Zoom.

Спасылка для падключэння:

https://us02web.zoom.us/j/87131975902?pwd=TDRhS001bXRWRWU2KzdIMUhGOEFhUT09

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 871 3197 5902

Код доступу: 698541

Запрашаем усіх жадаючых

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы