30 чэрвеня 2017 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі вучоны-мовазнавец, аўтар шматлікіх навуковых прац у галіне беларускай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Крывіцкі Аляксандр Антонавіч. Развітанне адбудзецца 4 ліпеня 2017 года ў рытуальнай зале лечкамісіі з 12.00 да 15.00 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская 10.