Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіял “Інстытут мовы і літаратуры
імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
імя Максіма Танка”
Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі
вул. Сурганава, 1, к. 2, г. Мінск, 220072, тэл./факс: +375 17 284-18-85; сайт: iml.basnet.by
БДПУ
вул. Савецкая, 18, г. Мінск, 220050, тэл.: +375 17 327 80 09
ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПІСЬМО
Паважаныя калегі!
Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М.В. Бірылы”, якая адбудзецца 10–11 верасня 2013 г. на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне, работу секцый і круглага стала, прысвечанага памяці акадэміка М.В. Бірылы.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Беларуская анамастыка: станаўленне і перспектывы.
- Сучасная беларуская літаратурная мова: фарміраванне арфаграфічных і арфаэпічных норм.
- Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
- Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі.
- Актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя.
- Беларуская дыялекталогія і лінгвагеаграфія на агульнаславянскім фоне.
- Узаемаадносіны мясцовых гаворак і літаратурных моў.
- Мова і міжкультурная камунікацыя.
- Лінгвакраіназнаўства і этналінгвістыка.
- Мовы ў дыялогу культур.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская.
Навуковыя даклады плануецца апублікаваць да пачатку канферэнцыі.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна выслаць да 1 чэрвеня 2013 г. на электронны адрас аргкамітэта konf-2011@tut.by наступныя матэрыялы:
– заяўку на ўдзел у канферэнцыі (форма прыкладаецца);
– тэкст выступлення (да 5-і старонак) у электронным варыянце.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 2 мм, правае – 2 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва паведамлення. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК, падаецца пасля асноўнага тэксту і адлюстроўвае паслядоўнасць з’яўлення спасылак у тэксце.
Усе затраты, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), за ўласны кошт.
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
“На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М.В. Бірылы”
10-11 верасня 2013 г.
Прозвішча, імя і імя па бацьку |
|
Месца працы |
|
Вучоная ступень |
|
Вучонае званне |
|
Электронны адрас |
|
Паштовы дамашні адрас |
|
Тэлефоны |
|
Назва даклада |
|
Даклад уключыць у навуковы напрамак |
|
Неабходнасць у браніраванні гасцініцы |
з _________ па __________
|
Арганізацыйны камітэт