Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.У. Міцкевіч, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 192 с.
У зборніку разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Ён падрыхтаваны па матэрыялах ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”. Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.
Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачыненняў беларускага і італьянскага народаў.