Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: С.Л. Гаранін, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 342 с.

Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”, якая прайшла 12–13 кастрычніка 2016 г. У ім разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.

Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і італьянскага народаў.


Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы