Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні : зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2024 – Вып. 7. ‒ 406 с.
В. К.
УДК 811.166.3’28(082)
Сёмы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметная праца ў зборніку – гэта архіўная спадчына, якая ўключае «Матэрыялы для вывучэння беларускіх гаворак» Я. Ф. Карскага, а таксама апрацаваныя архівы «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак». Падаецца максімальна поўная на сёння бібліяграфія прац І. І. Насовіча, робіцца спроба ўстанавіць групу палескіх гаворак, на якой напісаны «Русінски лементар» (1907). Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, значную частку матэрыялаў складаюць запісы маўлення з Віцебшчыны.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і лексікаграфічных, лінгвагеаграфічных крыніц і іншыя звесткі.
Зборнік з’яўляецца важным укладам у практычную рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак», запатрабаваны сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.