Беларуская лінгвістыка. Вып. 87 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2021. – 121 с.
Часопіс уключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства. Праблемы функцыянавання беларускай мовы разглядаюцца на лексічным, марфалагічным, фанетычным і словаўтваральным узроўнях. Пэўнае месца ў выпуску займаюць артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай мовы, сацыялінгвістыкі, лексікаграфіі, стварэння электронных корпусаў тэкстаў, а таксама па праблемах супастаўляльнага мовазнаўства, полевага падыходу да вывучэння лексікі. У часопісе змешчаны матэрыялы культуры мовы, этымалагічныя нататкі, а таксама рэцэнзія на навуковае замежнае выданне.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, журналістаў.