Беларуская мова ад А да Я

Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук; аўтар ідэі праекта У. Р. Гусакоў. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 167 с.

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінулым і сучасным беларускай мовы і жадае далучыцца да яе скарбаў.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы