Аснову перакладнога “Большого белорусско-русского, русско-белорусского словаря” складаюць найбольш ужывальныя ў беларускай і рускай мовах словы, шырока распаўсюджаныя тэрміны, гістарызмы, неалагізмы, а таксама ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы. У рэестры слоўніка змяшчаецца звыш 40000 лексем. Беларускамоўная частка гэтага лексікаграфічнага даведніка адпавядае правілам беларускай арфаграфіі, адлюстраваным у Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 г.
Слоўнік адрасуецца ў першую чаргу вучням, навучэнцам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам, работнікам сродкаў масавай інфармацыі.
“Большой белорусско-русский, русско-белорусский словарь” з’яўляецца агульнадаступным дапаможнікам па ўдасканаленні і павышэнні моўнай і маўленчай культуры усіх яго карыстальнікаў, што з’яўляецца надзвычай важным і актуальным ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму ў Рэспубліцы Беларусь. Ён можа выкарыстоўвацца ў перакладчыцкай дзейнасці; у працэсе выкладання беларускай і рускай моў у пачатковай і сярэдняй школе, каледжах, тэхнікумах, вучылішчах, універсітэтах; у справаводстве і інш.