Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. A. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: A. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука. – 413 с.
Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі прызначаны для спецыялістаў, навуковых работнікаў, перакладчыкаў, студэнтаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй прафесійнай і навучальнай дзейнасці дакументы і літаратуру на французскай мове, а таксама для чытачоў, якія сустракаюць прававую лексіку ў іншых відах французскіх тэкстаў. Корпус слоўніка складаецца прыблізна з 25 000 лексем і выразаў, якія ахопліваюць асноўныя паняцці ў галіне дзяржаўнага, канстытуцыйнага, крымінальнага, міжнароднага, фінансавага, гандлёвага і грамадзянскага відаў права.