Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга–чорногрывый / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А.М. Булыкі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 437 с.
У 36-м выпуску “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, які ўключае 2012 слоў на літары Ф–Ч, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XVI–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.