Граматычная база беларускай мовы

Граматычная база беларускай мовы / уклад. Уладзімір Кошчанка, Алесь Булойчык. - Электронныя тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). - Мінск: Тэхналогія, 2021. - 1 электронны аптычны дыск (CDR). Сістэмныя патрабаванні: HTML5-сумяшчальны браўзер.
ISBN 978-985-458-321-1., DOI: 10.13140/RG.2.2.17868.33929
 
Прапанаванае выданне - найбольш поўны на сённяшні дзень лексіка-граматычны даведнік па беларускай мове. База змяшчае звыш 240 тысяч слоў і грунтуецца на максімальна шырокім фактычным матэрыяле. Гэта акадэмічныя нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы, выдадзеныя ў 1984-2016 гадах, іншыя ключавыя слоўнікі апошніх дзесяцігоддзяў, Беларускі N-корпус ды інш. Такі ахоп дазволіў сфарміраваць сапраўды рэпрэзентатыўны і актуальны словаспіс беларускай мовы. Істотнае адрозненне і перавага "Граматычнай базы беларускай мовы" - яе электронная форма (папярэднія падобныя праекты былі толькі ў папяровым выглядзе), і таму яна можа выкарыстоўвацца для далейшых лічбавых распрацовак, звязаных з беларускай мовай. Апрача версіі на дыску, база будзе мець актуальную інтэрнэт-версію і рэпазіторый зыходных файлаў.
Гэта першае выданне такога тыпу, дзе кожная лексема суправаджаецца падрабязным граматычным апісаннем, спасылкамі на слоўнікі і пералікам аўтараў, якія ўжывалі яе.
База распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA 4.0

 
 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы