Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.
У манаграфіі ўпершыню ў айчынным мовазнаўстве паказана станаўленне і функцыянаванне слоўнікавага складу старабеларускай мовы з улікам жанрава-стылявой прыналежнасці помнікаў і часу іх стварэння (XIV – сярэдзіна XVI ст.). Вынікі даследавання і багаты фактычны матэрыял знойдуць выкарыстанне пры вырашэнні актуальных пытанняў развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікалогіі, гістарычнай стылістыцы; у выкладчыцкай практыцы; у выкананні міждысцыплінарных праектаў; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Адрасуецца мовазнаўцам, вучоным сумежных навуковых напрамкаў, выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам