Мова «Нашай Нівы». Семантыка. Стылістыка

Мова «Нашай Нівы». Семантыка. Стылістыка / Нац. акад. навук Беларуси, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філіял «Інстытут мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»; пад рэд. В. П. Лемцюгова – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 363 с.

У манаграфіі асноўная ўвага засяроджваецца на раскрыцці дынамікі семантычных і стылістычных працэсаў, якія былі выкліканы пашырэннем грамадскіх функцый беларускай мовы ў пачатку ХХ ст. Выяўлены прычыны семантычных трансфармацый лексем як пад уплывам унутрымоўных фактараў, так і на базе запазычанняў; даследавана тагачасная спецыфіка фарміравання публіцыстычнага, мастацкага, навукова-папулярнага стыляў, вызначаны іх сталыя і зменныя адзнакі, а таксама механізм жанравай дыферэнцыяцыі. Матэрыялы манаграфіі адлюстроўваюць шматгранную карціну лексіка-семантычнай і стылістычнай арганізацыі беларускай пісьмовай мовы нашаніўскага перыяду з усімі ўласцівымі ёй рысамі, адметнасцямі і супярэчнасцямі на адным з важнейшых этапаў у гісторыі моўнага станаўлення.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы