Паляшчук, Н.В. Беларуская мова: азначэнні, правілы, схемы і табліцы / Н.В. Паляшчук. – Мінск : Радыёла-плюс, 2011. – 95 с.

Дапаможнік “Беларуская мова: азначэнні, правілы, схемы і табліцы” дапаўняе серыю вучэбных і вучэбна-метадычных кніг, падручнікаў па беларускай мове для вучняў пачатковых класаў. Вучэбны матэрыял па фанетыцы, арфаграфіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, лексіцы, прадугледжаны тыпавой праграмай для пачатковай школы, выкладзены ў даступнай, сціслай і кампактнай форме, з выкарыстаннем разнастайных схем і табліц. Прапанаваны ўзоры гука-літаранага разбору, разбору слова па саставе, марфалагічнага разбору назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, асабовых займеннікаў, разбору простага сказа.

Кніга спрыяе засваенню школьнікамі асноўных моўных паняццяў, цэласнаму ўспрыманню імі моўнай сістэмы, дазваляе сістэматызаваць іх веды, дапамагае сфарміраваць іх практычныя ўменні і навыкі. Інфармацыя, прадстаўленая ў дапаможніку, будзе садзейнічаць паспяховаму вывучэнню роднай мовы ў сярэдніх і старшых класах.

Кніга “Беларуская мова: азначэнні, правілы, схемы і табліцы”  адрасуецца ў першую чаргу вучням пачатковых класаў як дадатковая крыніца ведаў, як дапаможнік у самастойнай падрыхтоўцы да ўрокаў, факультатываў па беларускай мове. Кніга будзе карыснай для вучняў сярэдніх класаў, а таксама настаўнікаў.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы