Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 6 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 440 с.
Шосты выпуск выдання “Беларуская дыялекталогія: Матэрыялы і даследаванні” прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметная праца ў зборніку – гэта архіўныя спадчына, якая рэпрэзентавана моўнай часткай манаграфіі І.А.Сербава “Беларусы-сакуны” і невялічкім слоўнікам Язэпа Дылы. Змяшчаюцца ў зборніку таксама артыкулы пра стан сучаснага маўлення на тэрыторыі Беласточчыны, падрыхтаваныя на аснове аналізу расшыфраваных запісаў, назапашаных у час дыялекталагічных экспедыцый на працягу 2015-2018 гг. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з беларуска-польскага памежжа.
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта “Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак” і з’яўляецца
запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.