Кніга прысвечана апісанню станаўлення і развіцця літаратурна-пісьмовай мовы эпохі беларускай народнасці. Унутранае, структурнае развіццё пісьмовай мовы разглядаецца ў цеснай сувязі з гісторыяй асноўных жанрава-стылявых разнавіднасцей беларускай літаратурнай мовы, яе грамадскіх і культурных функцый на розных этапах гістарычнага развіцця. Змешчаныя ў кнізе назіранні і вывады грунтуюцца на непасрэдным вывучэнні арыгіналаў важнейшых рукапісных і друкаваных помнікаў старажытнай беларускай пісьменнасці, значная частка якіх уводзіцца ў навуковы ўжытак упершыню. Разлічана на спецыялістаў-філолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсіх тых, хто цікавіцца гістарычным мінулым беларускага народа. |