Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дарагія сябры!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 20 лютага 2026 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы:
https://forms.gle/YFbPYXAr7D8nq2peA
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,
электронная пошта: dyktouka21@gmail.com; dyktouka23@gmail.com
Узнагароды да Дня беларускай навукі
27 лютага 2026 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі.
З віншаваннямі выступілі Дырэктар Цэнтра даследаванняў Вольга Мікалаеўна Папко і намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Вольга Сяргееўна Юшкевіч.
Вольга Сяргееўна ўручыла граматы Аддзялення загадчыку аддзела сучаснай беларускай мовы Валянціне Паўлаўне Русак, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела гісторыі беларускай мовы Ірыне Уладзіміраўне Будзько і загадчыку аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Ірыне Уладзіміраўне Ялынцавай.
Граматамі Цэнтра даследаванняў былі ўганараваны малодшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Ірына Мікалаеўна Банько і Алена Мікалаеўна Путрыч, а таксама навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вольга Леанідаўна Татур.
Дзень беларускай навукі

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "Белэкспа" адбыўся Рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прымеркаваны да Дня беларускай навукі. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у рабоце секцыі "Акадэмічная навука".
Ад школьнай ідэі – да навуковага пошуку: «Першы крок у навуку»

20 студзеня 2026 года, напярэдадні Дня беларускай навукі, адбылася рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку», арганізаваная Саветам маладых вучоных НАН Беларусі. Мерапрыемства аб’яднала таленавітых і матываваных школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны, зацікаўленых у навукова-даследчай дзейнасці.
Выніковая справаздача

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылося пасяджэнне, на якім загадчыкі структурных падраздзяленняў выступілі са справаздачамі аб выніках навукова-даследчай работы за 2025 год.
ТРЭЦІ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў МІНСКУ

Cупрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка прынялі ўдзел у рабоце журы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” за 2025/2026 навучальны год у Мінску, які праходзіў 13–15 студзеня 2026 г. на базе ДУА “Гімназія № 14 г. Мінска”.
Запаветнае сказанне манголаў

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Манголазнаўства ў Еўразіі 2025 – Запаветнае сказанне манголаў”, прымеркаванай да Дня нацыянальнай свабоды і аднаўлення незалежнасці Манголіі. Мэта канферэнцыі – азнаямленне з гісторыяй і культурай манголаў, абмен вопытам у сферы перакладу замежнай літаратуры на беларускую/рускую мовы. Падчас канферэнцыі Ігар Лявонавіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Батсуха Баярсайханам і саветнікам пасольства Ад’яа Гэрэлмаа і абмеркаваў перспектывы беларуска-мангольскага супрацоўніцтва ў галіне мовазнаўства.








