Сустрэча з творчай моладдзю

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук сустрэліся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Падчас сустрэчы вучоныя расказалі пра гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы,  пісьмовыя помнікі перыяду XIV– XVIII стст. (Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, Слуцкае Евангелле, “Буквар” Спірыдона Собаля і інш.). Навучэнцы азнаёміліся са спецыфікай старабеларускага алфавіта і  паспрабавалі прачытаць урывак на старабеларускай мове з “Аповесці пра Трышчана”, а таксама даведаліся пра лексікаграфічныя выданні Інстытута. У канцы сустрэчы вучоныя правялі віктарыну “Родныя словы” і падарылі калектыву каледжа кнігу “Беларуская мова ад А да Я”.

Літаратурная гасцёўня

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у “Літаратурнай гасцёўні”, якая была арганізавана ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. І.Л. Капылоў расказаў аб дзяржаўным двухмоўі ў Рэспубліцы Беларусі, ролі кіраўніка ў забеспячэнні моўных правоў грамадзян, асноўных напрамках і выніках навуковых даследаванняў акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў. 

Родны край у люстэрку навукі

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў прыняў удзел у раённай канферэнцыі вучэбна-даследчых работ “Родны край у люстэрку навукі”, якая праходзіла на базе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Арганізатарам канферэнцыі выступіў аддзел па адукацыі раёна. І.Л. Капылоў выступіў у якасці навуковага эксперта на секцыі ”Беларуская мова. Беларуская літаратура. Руская мова. Руская літаратура”, “Этнаграфія”. Вучнёўскія работы вызначаліся разнастайнасцю: інтэрнэт-камунікацыі па-беларуску, помнікі літаратурным героям, ручнікі як родавыя абярэгі, асаблівасці ўжывання жарганізмаў навучэнцамі, з гісторыі касцюма і інш. Усе прадстаўленыя на канферэнцыі работы скіраваны на выхаванне патрыятызму, павагі да роднай мовы, веданне гісторыі і культуры малой радзімы.

Экалогія слова

17 лютага 2026 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук, дацэнт А. Г. Ванкевіч прыняла ўдзел у арганізаванай Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры дыялогавай пляцоўцы «Чистота слова – чистота души», прысвечанай прафілактыцы выкарыстання ненарматыўнай лексікі. У сваім дакладзе мовазнаўца паказала стратыфікацыю слоў і выразаў па нарматыўнасці, стылістычнай аднесенасці і маральна-этычным крытэрыі (дапушчальнасці да публічнага выкарыстання), засяродзіла ўвагу на катэгорыях лексічных адзінак з інвектыўным патэнцыялам, падкрэсліла, што культура маўлення – адзін з неад’емных складнікаў культуры асобы ў цэлым і павагі да духоўнай спадчыны беларускага народа. (DSC_5464).

Інтэрактыўная гульня «Логас»: адкрываючы біблійныя словы

24 лютага 2026 г. у рамках сумеснай ініцыятывы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Брацтва святога апостала Іаана Багаслова Мінскай eпapxii Беларускай праваслаўнай царквы была праведзена інтэрактыўная гульня «Логас», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

“Матуля і мова – з калыскі адное…”

Творчая сустрэча вучоных-мовазнаўцаў са школьнікамі і студэнтамі “Матуля і мова – з калыскі адное…” прайшла 20 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа.

З яскравымі нумарамі выступілі ўдзельнікі мерапрыемства – вучні ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска”, ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”, сапраўдны майстар-клас акцёрскага майстэрства правялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Прагучалі творчыя кампазіцыі на вершы класікаў беларускай літаратуры, песні і прыпеўкі.

ПА СЦЕЖКАХ РОДНАГА СЛОВА

Такую назву мела мерапрыемства, якое прайшло 23 лютага ў філіяле «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» Рэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі і было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. У якасці запрошанага госця перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.А. Мандзік.

ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ МАСТАЦКАГА ТЭКСТУ ВАЧЫМА НАВУКОЎЦАЎ

18 лютага ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылося пасяджэнне круглага стала «Мастацкі пераклад і арыгінальны тэкст: праблемы інтэрпрэтацыі», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы.

У рабоце круглага стала, акрамя навукоўцаў Інстытута мовазнаўства, узялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, Цэнтра энцыклапедычных выданняў НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў, філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сярод якіх не толькі тэарэтыкі перакладу, але і прафесійныя перакладчыкі.

Мы ў СМІ

Сустрэча са школьнікамі сталічнай школы № 178 імя Т.А. Лук’яновіча

20 лютага 2026 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.М. Курцова сустрэлася са школьнікамі сталічнай школы № 178 імя Т.А. Лук’яновіча.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы