Дыялекталагічная экспедыцыя ў Кіраўскі раён
З 26 па 30 чэрвеня 2023 года супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа знаходзіліся ў планавай дыялекталагічнай экспедыцыі, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Гэтым разам даследчая група складалася з супрацоўнікаў аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Вадзіма Шклярыка і Ірыны Галавіной і супрацоўніцы аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Анастасіі Марозавай.
Абвешчаны набор у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2023 год на спецыяльнасць 10.02.01 – Беларуская мова
План прыёму:
Спецыяльнасць |
Колькасць бюджэтных месцаў |
|
Аспірантура дзённай формы навучання |
Аспірантура ў форме саіскальніцтва |
|
10.02.01 – Беларуская мова |
1 |
– |
Колькасць платных месцаў у аспірантуру (па спецыяльнасцях 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.02 – Руская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы) неабмежаваная.
У адпаведнасці з Распараджэннем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2023 годзе” (ад 29.05.2023 № 14) прыём дакументаў у аспірантуру адбываецца з 1 жніўня па 30 верасня 2023 года.
Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – перыяд з 6 па 11 кастрычніка 2023 года.
Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі
Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, Т. М. Дамашэвіч ; адк. рэд.: В. У. Міцкевіч, Ю. В. Маліцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 424 с.
У зборнік уключаны артыкулы, у аснову якіх пакладзены рэгіянальны матэрыял, дзе асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культурнага жыцця Любаншчыны.
Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі
Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; рэдкал.: В. П. Русак, В. А. Мандзік. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 341 с.
Змешчаныя ў зборніку навуковыя артыкулы даюць комплекснае ўяўленне пра асноўныя кірункі, здабыткі, праблемы сучаснай і старажытнай беларускай мовы, метадалагічныя пошукі ў галіне славянскай філалогіі.
Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938)
Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: Л.А. Ліхадзіеўская, В.П. Русак, В.Л. Татур ; навук. рэд. В.П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 330 с. : іл.
Выданне прысвечана акадэміку Б.А. Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы ХХ ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай “Беларускай граматыкі для школ” і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.
ПРАБЛЕМЫ ФАРМІРАВАННЯ МОЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ БУДУЧЫХ МЕДЫКАЎ
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі Э.В. Ярмоленка прынялі ўдзел у ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Бесперапынная прафесійная медыцынская адукацыя і атэстацыя медыцынскіх работнікаў: у фокусе дыстанцыйных і сімуляцыйных тэхналогій», якая прайшла на базе Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы
Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с.
У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук Л.Ц. Выгоннай па актуальных праблемах фанетыкі, фаналогіі, інтанацыі і націску ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, разглядаюцца пытанні перадачы гукавога строю мовы сродкамі арфаграфіі і пунктуацыі. Матэрыялы зборніка знойдуць прымяненне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняльных прац па фанетыцы і фаналогіі беларускай літаратурнай мовы, у выкладчыцкай практыцы.
Русско-белорусский системный семантический словарь.
Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 1 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: Н. В. Лавринович [и др.]; науч. ред.: А. А. Лукашанец, О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1103 с.
Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: О.Г. Ванкевич, И.В. Елынцева, И.В. Кондратеня [и др.]; науч. ред. О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1223 с.
Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі: каталог
Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі: каталог / сост. Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко; науч. ред.: Д.Э. Севрук, И.А. Сынкова – Минск: Беларуская навука, 2023. – 181 с. : ил.
Каталог змяшчае апісанне ўсіх вядомых на сённяшні дзень арабскіх, персідскіх і турэцкіх рукапісаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Гомельскай універсальнай абласной бібліятэцы, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Агульная колькасць манускрыптаў складае 38 адзінак захоўвання, якія датуюцца XIV – пачаткам XX ст.