ЖАМЧУЖЫНА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА “ЖЫЦІЕ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ”: ГІСТОРЫЯ І ВЫДАННЕ

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, уключаных у план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па патрыятычным выхаванні ў 2022 г. 12 мая прайшла чарговая сустрэча наведвальнікаў бібліятэкі з супрацоўнікамі аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (раней адбыліся: навукова-папулярная лекцыя “Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»”, 23 лютага 2022 г., майстар-клас на тэму “Янка Купала – пра беларускую мову”, 22 сакавіка 2022 г., навукова-папулярная лекцыя “Пісьмовая праваслаўная спадчына Беларусі: з гісторыі выдання”, 13 красавіка 2022 г.).

Міжнародная навуковая канферэнцыя “ЭТНАЛІНГВІСТЫКА І ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА: ДЫЯХРАНІЧНЫ І СІНХРАНІЧНЫ АСПЕКТЫ МІЖМОЎНАГА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ”, Мінск, 2 – 3 лістапада 2022 г.

Шаноўныя калегі!

2 – 3 лістапада 2022 г. у ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”.

Неабходная інфармацыя для ўдзелу ў канферэнцыі размешчана ў інфармацыйным лісце.

Запрашаем да ўдзелу!

«Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (Прэс-рэліз)

29 верасня  2022 г. у 10-00

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»

адбудзецца Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы»

 

Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) па праву займае адно з найбольш пачэсных месцаў у сузор’і славутых імёнаў, якімі ганарыцца беларускі народ. Сваімі творамі пісьменнік унёс неацэнны ўклад у духоўную культуру народа, актыўна садзейнічаў станаўленню нацыянальнай свядомасці беларусаў, выхаванню патрыятызму, пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну, любові да роднай прыроды, да людзей працы. Колас з’яўляецца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Вытокі Коласавай мовы – у жывой народнай гаворцы, у вуснай творчасці, у крыніцах мастацкай літаратуры беларускага і іншых славянскіх народаў.

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы», 29 верасня 2022 года (ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ)

“ТАЯМНІЦЫ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЭКСПЕДЫЦЫЙ”: ЛЕКЦЫЯ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ БДПУ ІМЯ М. ТАНКА

25 красавіка 2022 г. Т.М. Аліферчык, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы, і А.М. Боганева, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору, прачыталі лекцыю “Таямніцы фальклорных экспедыцый” для студэнтаў 1–2 курсаў факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Т.М. Аліферчык і А.М. Боганева штогод выязджаюць у экспедыцыі, таму іх практычны вопыт можа быць карысным для маладых збіральнікаў.

ЗНАЁМСТВА З ПРАВАСЛАЎНАЙ ПІСЬМОВАЙ СПАДЧЫНАЙ

13 красавіка 2022 г. супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”) Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, загадчык аддзела, Ірына Уладзіміраўна Будзько, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела, Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела,  прынялі ўдзел мерапрыемстве “Пісьмовая праваслаўная спадчына Беларусі: з гісторыі выдання”, якое адбылося ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска.

Шляхамі беларускай лексікаграфіі

Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 18 красавіка 2022 года правялі навукова-папулярную сустрэчу «Шляхамі беларускай лексікаграфіі» са студэнтамі 1 курса (13 група) філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Славянская філалогія»

Перад навучэнцамі выступілі В.П.  Русак,  (загадчык аддзела), В.А. Мандзік, В.І. Уласевіч, А.М. Сяргеева, В.Л. Татур, Н.П. Маслоўская. Навукоўцы пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, фундаментальнымі лексікаграфічнымі выданнямі 2013 года («Граматычны слоўнік назоўніка», «Граматычны слоўнік дзеяслова», «Граматычны слоўнік прыметніка»), новымі праектамі ў галіне распрацоўкі арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

ПОМНІКІ СТАРАБЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА – СКАРБОНКА ВЕДАЎ ПРА НАШАЕ МІНУЛАЕ

07.04.2022 г. у Дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі г. Мінска прайшла сустрэча вучняў  шостых класаў СШ № 60 г. Мінска з кандыдатам філалагічных навук Перавалавай Наталляй Юр'еўнай, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы і Макітрук Святланай Мікалаеўнай, малодшым  навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

ТЫ ЗЖЫЛОСЯ З НАМІ, БАЦЬКАЎСКАЕ СЛОЎЦА, // ЯК БЫ КОРАНЬ З ДРЭВАМ, ЯК БЫ З НЕБАМ СОНЦА… (Янка Купала Роднае слова. 1910).

22 сакавіка 2022 г. у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар філалагічных навук прафесар Мароз Валянціна Канстанцінаўна правяла для навучэнцаў Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа і чытачоў бібліятэкі  майстар-клас на тэму “Янка Купала пра беларускую мову”. Гэта сустрэча арганізавана ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, уключаных у план мерапрыемстваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па патрыятычным выхаванні ў 2022 г. (першае мерапрыемства – навукова-папулярная лекцыя “Праект стагоддзя беларускай гуманітарыстыкі: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»” –  было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і праведзена 23 лютага б.г.).

Зборнік «Сучасныя праблемы анамастыкі», выпуск 1

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў з друку першы выпуск зборніка «Сучасныя праблемы анамастыкі». Змешчаныя ў выданні навуковыя артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў закранаюць розныя віды анамастычнай лексікі і адлюстроўваюць сучасны стан беларускай і ў цэлым славянскай навукі аб уласных імёнах. Падаецца таксама падборка матэрыялаў да слоўнікаў.

Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне анамастыкі (мовазнаўцам, гісторыкам, географам), краязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і школьнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі паходжання і функцыянавання ўласных імёнаў.

Набыць выданне можна ў «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72). Кошт асобніка – 30,91 р.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы