Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі (далей РТК) зацверджана пастановай Прэзідыума АН БССР ад 27 верасня 1991 г. № 8. Падставай паслужыла пастанова Савета Міністраў БССР ад 20 верасня 1990 г. № 248 «Аб Дзяржаўнай праграме развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР». Згодна з «Палажэннем аб Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР», камісія з’яўляецца спецыяльным навукова-кансультацыйным цэнтрам па розных пытаннях тапанімікі. У яе задачы ўваходзіць адраджэнне, захаванне і ўпарадкаванне беларускай тапаніміі, выданне тапанімічных зборнікаў і метадычных дапаможнікаў, здзяйсненне навукова-метадычнага кіравання гэтымі работамі. Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 19 жніўня 2021 г. № 27 «Палажэнне аб Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» абноўлена, дапоўнена і зацверджана ў новай рэдакцыі.
Склад камісіі: