ПАЛАЖЭННЕ
аб Школе юнага лінгвіста
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
1. Агульныя палажэннi
1.1. Школа юнага лінгвіста (далей – Школа) ствараецца ў адпаведнасці з прынцыпамі работы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў галіне супрацоўніцтва з сярэдняй школай;
1.2. Школа з’яўляецца дадатковай формай адукацыі вучнёўскай моладзі;
1.3. Школа – добраахвотнае вучэбна-навуковае аб’яднанне школьнікаў, якія імкнуцца ўдасканальваць свае веды ў галіне гуманітарнай навукі – лінгвістыкі – і развіваць свой інтэлект і здольнасці да навуковага пошуку;
1.4. Школа дапамагае набыць дадатковыя веды, сфарміраваць уменні і навыкі вучэбна-даследчай і практычнай дзейнасці пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, а для найбольш здольных слухачоў – закласці фундамент выбару будучай прафесіі ў галіне беларускага мовазнаўства.
2. Мэты стварэння Школы:
2.1. папулярызацыя прафесійных лінгвістычных ведаў сярод навучэнцаў устаноў сістэмы сярэдняй адукацыі;
2.2. садзейнічанне больш глыбокаму і ўсвядомленаму пранікненню школьнікаў у сутнасць моўных з’яў: сістэматызацыя ведаў аб мове, яе ўнутранай арганізацыі, эвалюцыі і функцыянаванні;
2.3. выпрацоўка ў вучняў навыку самастойнай даследчай работы: развіццё здольнасці пазнаваць, аналізаваць, супастаўляць, класіфікаваць і ацэньваць моўныя факты;
2.4. пашырэнне ўяўлення школьнікаў аб агульных прынцыпах аналізу тэкстаў розных стыляў і жанраў.
3. Задачы Школы:
3.1. стварэнне спрыяльных умоў для інтэлектуальнага развiцця асобы, раскрыцця яе навуковага-даследчага патэнцыялу;
3.2. павышэнне ўзроўню лінгвістычнай культуры школьнікаў, развіццё навукова-даследчых, інавацыйных і крэатыўных кампетэнцый;
3.3. фарміраванне ў школьнікаў шырыні кругагляду, умення бачыць праблему, карыстацца рознымі інфармацыйнымі крыніцамі, лагічна і сістэмна структураваць матэрыял;
3.4. выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі; прадастаўленне дадатковых магчымасцей для самарэалізацыі школьнікаў; фарміраванне матывацыі да ўдзелу ў навукова-даследчай дзейнасці і падтрымка творчых ініцыятыў;
3.5. павышэнне інтарэсу да вывучэння гісторыі, дзейнасці навуковых школ, сучасных тэндэнцый і працэсаў у беларускай лінгвістыцы;
3.6. дэманстрацыя і прапаганда самых значных дасягненняў мовазнаўчай навукі і іх укараненне ў вучэбна-адукацыйны працэс;
3.7. захаванне і трансляцыя культурна-гістарычнай спадчыны будучым пакаленням на аснове мовазнаўчага матэрыялу.
4. Асновы дзейнасцi
4.1. права наведваць Школу маюць усе навучэнцы ўстаноў г. Мінска, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;
4.2. дзейнасць Школы прадугледжвае некалькі аспектаў: навукова-даследчы, вучэбна-адукацыйны, выхаваўчы і развіццёвы.
Навукова-даследчы аспект заключаецца ў тым, што Школа выступае своеасаблівай пляцоўкай для лінгвістычных дыскусій і навуковага пошуку. Яна аб’ядноўвае навучэнцаў, зацікаўленых у навуковым росце: работа Школы пабудавана такім чынам, каб сфарміраваць навыкі пастаноўкі навуковай праблемы, уменне прымяняць навуковую метадалогію ў самастойнай даследчай рабоце. Дзейнасць школы накіравана на тое, каб дапамагчы ў падрыхтоўцы да публічных выступленняў на мерапрыемствах навуковага (навукова-даследчага і навукова-практычнага) характару.
Вучэбна-адукацыйны аспект дзейнасці Школы заключаецца ў аказанні кансультацыйнай і метадычнай дапамогі, у навуковым каментаванні па складаных праблемах беларускай лінгвістыкі, навучанні алгарытму працы са слоўнікамі розных тыпаў, даведнікамі, дапаможнікамі для школы, лінгвістычнымі атласамі, энцыклапедыямі.
- і развіццёвы аспекты рэалізуюцца праз усталяванне больш цесных сувязей паміж старэйшым і малодшым пакаленнем даследчыкаў, што забяспечыць пераемнасць у навуковай дзейнасці. Фармат мерапрыемстваў Школы ўключае выступленні і лекцыі супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа па актуальных напрамках даследаванняў, абмеркаванне самых значных акадэмічных выданняў, знаёмства з апошнімі дасягненнямі ў галіне беларускага мовазнаўства, правядзенне сустрэч, семінараў са школьнікамі і настаўнікамі.
5. iзацыя і змест навучальнага працэсу
5.1. iзацыi працэсу навучання. Формы арганізацыі вучэбнага працэсу і змест заняткаў выбіраюцца з улікам узросту, узроўню падрыхтаванасці вучняў і іх індывідуальных магчымасцей;
- эрмiн i змест навучання ў Школе зацвярджаецца мовазнаўчай секцыяй вучонага савета Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў адпаведнасцi з навуковымі планамi і праграмамі;
5.3. дата пачатку і заканчэння навучання, працягласцьзаняткаў, іх колькасць і паслядоўнасць, база правядзення, асноўныя формы арганізацыі работы ў школе, удзел навучэнцаў у навуковых мерапрыемствах вызначаюцца дырэкцыяй Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа;
5.4. вучэбна-выхаваўчы працэс арганiзуецца на аснове навукова і педагагiчна абгрунтаванага выбару планаў, праграм, форм, метадаў i сродкаў навучання і выхавання;
- .5. навучанне ў Школе праводзіцца ў розных формах, у тым ліку нетрадыцыйных: эўрыстычныя лекцыі, праблемныя гутаркі, трэніровачныя заняткі, семінары, дыспуты, круглыя сталы, сустрэчы з вучонымі-лінгвістамі, напісанне і абмеркаванне дакладаў па розных мовазнаўчых праблемах і інш.