Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры НАН Беларусі – прадаўжальнік справы, распачатай яе папярэднікамі: Навукова-тэрміналагічнай камісіяй (1921 – 1930 гг.) і Тэрміналагічнай камісіяй, створанай пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР М.Бірылы. Менавіта імі ў свой час былі распрацаваны навуковыя прынцыпы фарміравання беларускай тэрміналогіі, якія пакладзены ў аснову тэрмінатворчай дзейнасці ў краіне. Тэрміналагічная камісія цяпер з’яўляецца навукова-кансультацыйным органам па сістэматызацыі і ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі, які працуе на грамадскіх асновах пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пастаянна кансультуе ўстановы, арганізацыі краіны па пытаннях тэрміналогіі. З запытамі самага рознага характару адносна дакладнасці ўжывання таго або іншага паняцця, тэрміна ў камісію звяртаюцца як супрацоўнікі дзяржаўных адміністрацыйных органаў, міністэрстваў і ведамстваў, так і шматлікія грамадзяне нашай краіны.
З мэтай сістэматызацыі і ўкаранення ў практыку (у перыядычныя выданні, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, у даведачную літаратуру) навуковай і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі на беларускай і рускай мовах члены камісіі абмяркоўваюць, рэцэнзуюць, рэкамендуюць да выдання вучэбныя дапаможнікі, даведнікі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі розных устаноў Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час Рэспубліканская тэрміналагічная камісія працуе ў наступным складзе:
Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч |
– |
першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (старшыня камісіі)
|
Кандраценя Ірына Уладзіміраўна |
– |
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук (вучоны сакратар камісіі)
|
Дзятко Дзмітрый Васільевіч |
– |
загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат філалагічных навук
|
Кулак Анатолій Іосіфавіч |
– |
дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар хімічных навук, прафесар
|
Курцова Вераніка Мікалаеўна |
– |
загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук
|
Ласкаўнёў Аляксандр Пятровіч |
– |
акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
|
Лаўрыновіч Наталля Валянцінаўна |
– |
старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук
|
Любецкая Кацярына Пятроўна |
– |
загадчык кафедры рускай мовы як замежнай і агульнаадукацыйных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук
|
Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч |
– |
загадчык аддзела біяхіміі і тэхналогіі раслін дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар біялагічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
|
Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч |
– |
загадчык кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар біялагічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
|
Языковіч Ларыса Уладзіміраўна |
– |
галоўны рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”»
|
Ялынцава Ірына Уладзіміраўна |
– |
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук
|
Ярмоленка Эльвіра Валер’еўна |
– |
старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук
|
Арфаграфічная секцыя:
|
||
Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч |
– |
загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук (старшыня секцыі)
|
Маракуліна Тамара Мікалаеўна |
– |
навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (вучоны сакратар секцыі)
|
Арцямёнак Генадзь Антонавіч |
– |
загадчык кафедры беларускага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”, кандыдат філалагічных навук
|
Бадзевіч Зінаіда Іванаўна |
– |
загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук
|
Варановіч Валерый Леанідавіч |
– |
дацэнт кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”, кандыдат філалагічных навук
|
Іўчанкаў Віктар Іванавіч |
– |
загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук
|
Капылоў Ігар Лявонавіч |
– |
дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук
|
Кунцэвіч Любоў Пятроўна |
– |
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
|
Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна |
– |
вучоны сакратар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук
|
Русак Валянціна Паўлаўна |
– |
загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
|
Уласевіч Вікторыя Іванаўна |
– |
cтаршы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат філалагічных навук |